Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Шчорсаўская сярэдняя школа"
13 студзеня стартавала абласная валанцёрская акцыя "Зімовая пара добрых спраў". Валанцёры Шчорсаўскай сярэдняй школы з радасцю далучыліся да яе.
Актывісты валанцёрскага атрада "Міласэрнасць" прынялі актыўны ўдзел ў дапамозе адзінока пражываючым людзям сталага ўзросту. Навучэнцы расчысцілі дваровыя тэрыторыі ад снегу ў аг. Шчорсы. Акцыя разлічана на ўвесь зімовы перыяд, таму валанцёры нашай установы адукацыі будуць дапамагаць сталым людзям і далей.
Памяць аб загінуўшых абаронцах Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны захоўваюць тысячы мемарыялаў, воінскіх пахаванняў і помнікаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну.
Акцыя "Абеліск" праводзіцца на працягу ўсяго года. У вяснова-летні перыяд валанцёры прыбіраюць лістоту, бытавое смецце, а ўзімку выходзяць на ўборку снега.
У перыяд вялікіх снегападаў валанцёры ачысцілі ад снегу тэрыторыю помніка воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца ў цэнтры аг. Шчорсы.
26 кастрычніка валанцёрскім атрадам "Міласэрнасць" арганізавана восеньская акцыя "Помнік" па добраўпарадкаванні памятных мясцін.
Дзеці навялі парадак ля помніка ў скверы аг.Шчорсы. Узброіўшыся мётламі, граблямі, яны ачысцілі тэрыторыю ад апалага лісця і галінак, падмялі дарожку, сабралі і вынеслі смецце. Дзякуючы дружнай і зладжанай рабоце на тэрыторыі помніка быў наведзены парадак.
Добраўпарадкаванне помніка - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну, клопат аб будучыні нашага аграгарадка, - так лічаць неабыякавыя валанцёры, якія справай даказваюць сваю любоў да Радзімы.
6 мая члены валанцёрскага атрада "Міласэрнаць" усклалі кветкі ля помнікаў воінаў, загінушым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У сувязі з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі цімураўцы атрада "Міласэрнасць" наведалі ветэранаў працы Дзяшкевіч Т.П., Дзяшкевіч В.М., Глябовіч Л.І., і Фелісьеву А.П. і аказалі пасільную дапамогу па ўборцы тэрыторыі дамоў ад снегу і галля дрэў пасля моцнага ветру.