Метадычная работа

Найважнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства настаўнікаў зяўляецца метадычная работа. У адпаведнасці з пастаўленымі мэтай і задачамі метадычная работа ва ўстанове ажыццяўляецца па наступных напрамках:

- работа педагагічнага савета;

- калектыўная метадычная дзейнасць;

- дыягностыка, псіхолага-педагагічная дыягностыка;

- павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства кадраў;

- кансультатыўна-інфармацыйная дзейнасць

 - работа з маладымі спецыялістамі;

- работа з вучэбна-метадычнымі аб'яднаннямі ;

- індывідуальна-метадычная дзейнасць: кансультацыі, наведванне вучэбных і факультатыўных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў, аналіз, абагульненне вопыту работы;

- прадметныя тыдні;

- абнаўленне метадычнай аснашчанасці навучальных кабінетаў.

 

Метадычная работа забяспечвае засваенне педагогамі нарматыўнай прававой базы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а таксама накіравана на паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных педагагічных тэхналогіях, перадавым педагагічным вопыце. Адзіная метадычная тэма з'яўляецца лагічным працягам тэмы папярэдняга навучальнага года і знаходзіць адлюстраванне ў тэматыцы педагагічных саветаў, занятках метадычных абяднанняў.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Шчорсаўская сярэдняя школа забяспечваюць выкананне пастаўленых перад метадычнай службай задач і ажыццяўляюць практычнае ўвасабленне ў жыццё рашэнняў і рэкамендацый органаў кіравання наступныя метадычныя аб’яднанні:

вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў дашкольных груп і групы падоўжанага дня, кіраўнік Ермакова Т.М.;

вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў грамадскага-гуманітарнага цыклу “Энтузіасты”, кіраўнік Гладкая Г.У.;

метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў “Новы погляд”, кіраўнік Каляда В.І.;

творчая група настаўнікаў “Інавацыя”,  кіраўнік Вазвышаева Л.В.

Кожнае МА працуе над сваёй метадычнай тэмай, цесна звязанай з метадычнай тэмай школы.