Залічэнне дзяцей ажыццяўляецца дырэктарам Шчорсаўскай сярэдняй школы пры наяўнасці наступных дакументаў:
заявы законнага прадстаўніка выхаванца;
накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдадзенай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі;
медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
заключэнні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для санаторных ясляў-садоў, санаторных дзіцячых садоў, санаторных груп);
заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).
Дакументы для атрымання льготы на зніжэнне аплаты за харчаванне:
- на 100% вызваленне ад аплаты для дзяцей -інвалідаў: ксеракопія пасведчання інваліда.
- на 50% для шматдзетных сем'яў: ксеракопія пасведчання шматдзетнай сям'і, даведка аб складзе сям'і.