Год якасці

Акцыя "Помнік"

28.03.2024 г. валанцёры атрада "Міласэрнасць" Шчорсаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі "Помнік". Яны старана ачысцілі тэрыторыю вакол помнікаў ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, падрыхлілі глебу, вычысцілі пліты помнікаў. Дзякуючы дружнай і зладжанай рабоце наведзены парадак.


Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну, клопат аб будучыні нашага аграгарадка, маладое пакаленне павінна ведаць
гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасягнута Перамога.

свернуть

Адзіны ўрок "Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь"

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў 1-11 класаў прайшоў адзіны ўрок, на якім навучэнцы замацавалі паняцці "закон", "права", паўтарылі дзяржаўную сімволіку, а таксама атрымалі веды аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У выніку праведзенай работы ўсе навучэнцы школы былі ахоплены мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

свернуть