Умовы прыёму ў I клас

Кантрольныя лічбы прыёму ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Шчорсаўская сярэдняя школа" ў 1 клас - 10 навучэнцаў

 

Прыём дакументаў

 

Прыём дакументаў у першы клас дзяржаўнай установы адукацыі “Шчорсаўскі сярэдняя школа” ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:

 Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022  № 322;

Інструкцыяй об парадку уліку дзяцей у мэтах атрымання імім агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285,

лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 года № 02-01-14/2404/дс/ “Аб арганізацыі прыёму ў I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”.

                                                                

Да ведама БАЦЬКОЎ

у першы клас залічваюцца:

дзеці, якім на пачатак навучальнага года споўнілася 6 і больш гадоў;

па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у 1 клас дзіцяці, якому 6 гадоў споўніцца ў бягучым календарным годзе (пункт 3 артыкула 151 Кодекса аб адукацыі).

Прыём дакументаў у 1 клас праводзіцца

з 12 чэрвеня 2023 г. па 16 жніўня 2023 г.

 

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, ЯКІЯ ПАСТАЯННА ПРАЖЫВАЮЦЬ (ЗАРЭГІСТРАВАНЫХ) У МІКРАРАЁНЕ

Прыём дакументаў у першы клас ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваныя) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.02.2018 № 111 за дзяржаўнай установай адукацыі “Шчорсаўская сярэдняя школа”, праводзіцца

у кабінеце інфарматыкі (І паверх) па наступным графіку:

Дзень тыдня

Час прыёму заяў

Месца прыёму

Адказныя за прыём

Панядзелак

08.00 - 13.00

 

2-гі паверх,

 каб. 12

з 12.06 па 26.06.2023 Міхалкевіч Людміла Сяргееўна,  

з 27.06 па 10.07.2023Быстранкова Кацярына Мікалаеўна,  Антончык Мікалай Аркадзьевіч,

з 11.07 па 23.07.2023 – Каляда Вольга Іванаўна,

з 24.07 па 09.08.2023 – Палазок ІгарМікалаевіч,

з 10.08. па 15.08.2023 – Пачабут Наталля Васільеўна

Аўторак

15.00 - 20.00

2-гі паверх,

 каб. 12

Серада

08.00 - 13.00

2-гі паверх,

 каб. 12

Чацвер

15.00 - 20.00

2-гі паверх,

 каб. 12

Пятніца

08.00 - 13.00

2-гі паверх,

 каб. 12

17.06, 08.07, 05.08.2023

09.00 - 12.00

2-гі паверх,

 каб. 12

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:

па тэлефонах: 3-19-51, 3-19-52

на сайце: https://schersi.yonovogrudok.by/

Для зарэгістраваных на тэрыторыі мікрараёна

заяву на імя дырэктара аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (запаўняецца пры падачы дакументаў);

прад’яўленне пасведчання аб нараджэнні;

медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай сталасці дзіцяці (1-ЗДР/10);

заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

свернуть

Для тых, хто пастаянна не пражывае (не зарэгістраваны) у мікрараёне і прэтэндуе на вольныя месцы

Дзеці, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за дзяржаўнай установай адукацыі “Шчорсаўская сярэдняя школа”, могуць прэтэндаваць на свабодныя месцы пры ўмове іх наяўнасці.

У такім выпадку законныя прадстаўнікі павінны падаць ЗАЯВУ

з 12 чэрвеня па 16 жніўня ў рамках асабістага прыёму дырэктара

 

панядзелак, пятніца з 08.00 да 13.00

(1 паверх, кабінет дырэктара)

Разгляд заяў і прыём ДАКУМЕНТАЎ ад законных прадстаўнікоў, дзеці якіх прэтэндуюць на вольныя месцы, арганізоўваецца ў перыяд з 16 па 28 жніўня ў парадку чарговасці падачы заяў.

Пералік дакументаў:

заяву на імя дырэктара аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (запаўняецца пры падачы дакументаў);

прад’яўленне пасведчання аб нараджэнні;

медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай сталасці дзіцяці (1-ЗДР/10);

заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

свернуть