БРПА

Афіцыйны сайт

 

 

Актыў піянерскай дружыны імя Марата Казея

Старшыня Савета дружыны – Карнейчык Вікторыя

Намеснік старшыні савета дружыны – Самайловіч Дар’я

Адказны за інфармацыйны сектар – Быстранкоў Мікалай

Адказная за культурна-масавы сектар - Ляўковіч Яна

Адказная за сектар важатых – Мігуцкая Маргарыта

Адказны за спартыўны сектар – Кісялёў Усевалад

Адказны за працоўны сектар – Строк Павел

Кіруючы апарат АА "БРПА"

Центральный Совет ОО «БРПО»

  Сорока Кристина Андреевна

                  Председатель ЦС ОО «БРПО»               тел.: (8017) 2223010       г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40, каб.69                   

e-mail: oobrpo@mail.ru

Шинкоренко Юлия Александровна

Заместитель председателя 8 017 327 22 18 220030, г. Минск, ул. К.Маркса, каб. 48 oobrpo@mail.ru

Данилина Екатерина Ромуальдовна

Председатель ГрОС ОО «БРПО»

230023 г.Гродно, Коложский парк, д.1, каб.306 тел.: (80152) 688620, http://vk.com/brpogrodnenskaya e-mail: dtdmgrodno@dtdm-guo.by

Новогрудский районный Совет

Аполоник Анжела Валерьевна

Председатель РС ОО «БРПО» 231400, Республика Беларусь, Гродненская область,

г.Новогрудок, ул.Красноармейская, д.1 каб. № 202 тел.: (801507) 46782

 

Щорсовская средняя школа

Старшая пионерская  вожатая

Ермакова Татьяна Николаевна

Новогрудскоий  район, аг.Щорсы, ул Парковая, д.8

nov_schersi@yonovogrudok.by

+375 1597 31951

свернуть

Сімволіка БРПА

Піянерскі сцяг - сімвал гонару і згуртаванасці членаў арганізацыі, вернасці яе лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці.

Піянерскі гальштук - сімвал датычнасці кожнага піянера да спраў сваёй арганізацыі, гатоўнасці падзяліць яе добрую славу і адказнасць.

Піянерскі гальштук, таксама як і сцяг, чырвонага колеру. Уздоўж правага боку на гальштуку нашываюцца па чарзе тры каляровыя канты (зялёны, сіні, белы), якія адпавядаюць тром рангам (даследчык, выпрабавальнік, лідэр) і вызначаюць узрост і дасягненні члена арганізацыі.

Сцяг БРПА - чырвонага колеру. Гэта знак павагі да шматгадовай традыцыі піянераў, сімвал іх жыццялюбства і энергічнасці. На сцягу намаляваны эмблема і дэвіз БРПА "Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!"

Піянерскі значок, ці эмблема БРПА – адметны знак арганізацыі. Эмблема ўяўляе сабой тры мовы полымя, якія зліліся ў адну, як сімвал адзінства, раўнапраўя, узаемадапамогі і павагі ў арганізацыі дзяцей, падлеткаў і дарослых. Падстава полымя - белы квадрат з залацістымі літарамі. Белае поле і полымя сімвалізуюць адкрытасць і чысціню намераў і імкненняў арганізацыі.

Салют - асаблівае піянерскае прывітанне: пяць пальцаў правай рукі, шчыльна сціснутыя, паднімаюцца над галавой.

Салют - гэта жэст-знак і ён азначае: пяць пальцаў правай рукі - "я, як і мае сябры", адкрытая далонь - "адкрыты і сумленны ў сваіх справах", паднятая рука - "і імкнуся стаць лепш".

Салют аддаюць у асабліва значных і ўрачыстых выпадках: адказваючы на піянерскі заклік, вітаючы піянерскія сцягі, пры ўздыме Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, пры ўручэнні сімвалаў або знакаў адрознення БРПА, або ўзнагарод.

свернуть

Святы БРПА

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае наступныя святы:

19 мая – Дзень піянерскай дружбы

У гэты дзень у 1922 годзе Усерасійская канферэнцыя РКСМ прыняла рашэнне аб распаўсюджванні вопыту работы першых піянерскіх атрадаў па ўсёй краіне.

20 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча

У гэты дзень 1922 г. адбыўся першы збор першага піянерскага атрада ў Беларусі.

13 верасня - Дзень БРПА

У гэты дзень у 1990 годзе Х Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, як суб'екта Саюза піянерскіх арганізацый - Федэрацыі дзіцячых арганізацый (СПО-ОДА).

 

Святы адзначаюць піянерскія дружыны, раённыя, абласныя рады БРПА, ЦС БРПА зборамі, злётамі, шэсцямі, лінейкамі, сустрэчамі з ветэранамі піянерскага руху.

Традыцыі БРПА – гэта знак павагі да гістарычных дат дзяржавы і датычнасці сяброў арганізацыі да жыцця сваёй краіны.

свернуть

Правы і абавязкі членаў БРПА

Член БРПА мае права:

  • звяртацца да атрада, да дружыны, органаў самакіравання арганізацыі па дапамогу ў абароне сваіх інтарэсаў, чалавечай годнасці, у рэалізацыі патрэбнасцей;
  • выказваць і адстойваць сваё меркаванне па любых пытаннях дзейнасці піянерскай арганізацыі;
  • атрымліваць любую інфармацыю аб дзейнасці піянерскай арганізацыі і яе кіруючых органаў;
  • абіраць і быць абраным ва ўсе органы самакіравання арганізацыі. Старшынёй Цэнтральнага, абласнога, гарадскога, раённага Савета БРПА і старшынёй кантрольна-рэвізійнай камісіі БРПА могуць быць выбраны толькі паўналетнія члены арганізацыі;
  • член БРПА мае права быць членам іншых дзіцячых арганізацый, калі мэты гэтых арганізацый не супярэчаць Статуту БРПА.

Члены арганізацыі абавязаны:

  • выконваць статут БРПА;
  • выплачваць устаноўленыя ўступныя ўзносы;
  • не здзяйсняць дзеянняў, якія наносяць арганізацыі матэрыяльную шкоду і прычыняюць шкоду яе рэпутацыі;
  • пастаянна працаваць у адной з піянерскіх арганізацый, Саветаў арганізацыі, выконваць рашэнні кіруючых і кантрольна-рэвізійных органаў БРПА.
свернуть

Узор заявы ў рады ГА БРПА

План работы піянерскай дружыны імя Марата Казея Шчорсаўскай сярэдняй школы на 2024/2025 навучальны год

Марат Казей - подзвіг юнага піянера