Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

УВАГА ГРАМАДЗЯН І ПРАДСТАЎНІКОЎ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ!

Вы маеце права звярнуцца ў Шчорсаўскую сярэднюю школу некалькімі спосабамі:

— напісаць пісьмовы зварот і накіраваць яго на адрас: 231428 Навагрудскі раён, аг.Шчорсы, вул. Паркавая, 8;

— прыйсці на асабісты прыём да дырэктара ўстановы/намесніка дырэктара па вучэбнай (выхаваўчай) рабоце згодна з графікам прыёму грамадзян;

- пакінуць зварот на сайце https://обращения.бел/

 

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ!

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2022 г. № 877 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2005 г. № 285 і ад 30 снежня 2011 г. № 1786" (Дадатак 2 "Пералік сфер рэалізацыі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў, выканання работ, аказання паслуг, у якіх вядзецца кніга заўваг і прапаноў") з 02.01.2023 у дзяржаўнай установе адукацыі "Шчорсаўская срэдняя школа" кніга заўваг і прапаноў не вядзецца.