Паважаныя бацькі!
Просім Вас звярнуць увагу, што ва ўстанове з 2023/2024 навучальнага года ўводзіцца адзіны дзелавы стыль адзення.
Статутам установы вызначана камізэлька цёмна-сіняга колеру, штаны, спадніца - сіняга колеру. Кашуля, блуза - аднатонныя, белага (святочная), блакітнага (паўсядзённая) колеру.
Школьная форма абавязковая для ўсіх навучэнцаў!