Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Шчорсаўская сярэдняя школа"
Вывучайце родную мову разам з намi!
Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава.
Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну, каб змагацца за свабоду і шчасце беларускага народа, якому яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё ... У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шлях развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную савасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі менавіта і з'яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас. Яны - выразнікі душ і спадзяванняў не толькі цэлага народа, але і кожнага з нас, прыклад духоўнай культуры, маральнай чысціні і патрыятызма.
Паважаныя сябры!
Для вас "Паэтычныя старонкі", дзе сабраны некаторыя творы гэтых выдатных мастакоў беларускай літаратуры.
Прыемнага чытання і праслухвання!
Паэтычная старонка
Якуба Коласа
http://www.vershy.ru/category/yakub-kolas
http://yakubkolas.ru/tags/vershy-dlya-dzyatsei
http://rv-blr.com/author/show/6
Паэтычная старонка
Янкі Купалы
http://www.vershy.ru/category/yanka-kupala
http://www.yankakupala.ru/category/vershy
Казкi – малыя эпiчныя жанры, напоўненыя незвычайным, фантастычным, цудадзейным. Героi – насельнiкi прыроднага свету, што умеюць размаўляць. У казках заўсёды ідзе барацьба дабра над злом, і дабро заўседы перамагае. Народныя казкі і гульні на беларускай мове для дзетак ад ЮНІСЕФ вы знойдзеце на сайце http:// kazki.unicef.by/
Часопіс “Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі. Гэта першае вялікае пачынанне беларускіх пісьменнікаў для дзетак. Матэрыял, размешчаны на яго старонках навучыць дзяцей любіць сваю Радзіму, выхавае ў іх любоў да роднай мовы, спадчыны, гісторыі, культуры. Усё гэта разам і ёсць тая нацыянальная ідэя, увасабленне якой у душы і сэрцы дзяцей робіць іх сапраўднымі патрыётамі.
Перайсці на http://www.veselka.by
"Буся" – чытанка-маляванка для дашкольнікаў. Пасродкам гэтага маляўнічага, змястоўнага і вельмі палезнага выдання дзеці будуць з задавальненнем вучыцца размаўляць на роднай, напеўнай беларускай мове, любіць Беларусь і разам з ёй – традыцыі, культуру, мудрасць яе людзей, паважаць тых, хто робіць для іх нешта, хто вядзе іх за руку па жыцці.
Перайсці на http://www.veselka.by/
Казачная аповесць Аўтамабіль Пеця і яго сябры.
Казачная аповесць Маленькая прынцэса беларускага лесу.
Для тых, хто любіць вандраваць (будучая кніга казак).
Займальныя вандраванні (будучая кніга казак).
Жыве паўсюды Прыгажосць (будучая кніга казак).
Бэз для мамы (будучая кніга апавяданняў).
Усе фарбы белага свету (кніга казок для маленькіх мастакоў).
Акно ў сусвет (зборнік фантастычных апавяданняў).