Дадатковыя паслугі

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ШЧОРСАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"

у 2023/2024 навучальным годзе прапануе дадатковыя платныя адукацыйныя паслугі:

для дашкольнікаў (5-6 гадоў) - заняткі па падрыхтоўцы да школы (матэматыка, навучанне грамаце). Паспяховасць адаптацыі і наступнага навучання ў школе вызначае інтэлектуальнае развіццё дзіцяці і яго псіхалагічную гатоўнасць. Менавіта таму нашы заняткі насычаны заданнямі, накіраванымі на развіццё ўсіх уласцівасцяў увагі (устойлівасці, канцэнтрацыі, пераключэнні і г.д.), усіх тыпаў памяці (глядзельнай, слыхавой, тактыльнай, а таксама змешанай). Актыўна ідзе фармаванне неабходных разумовых дзеянняў. Вялікая ўвага надаецца і псіхалагічнай гатоўнасці малога да новых відаў нагрузкі.

для навучэнцаў 1-4 класаў - заняткі па дадатковых адукацыйных праграмах асноўных прадметаў школьнага курса (матэматыка, руская мова, беларуская мова, англійская мова), якія дазволяць замацаваць і пашырыць веды Вашага дзіцяці, папоўніць прабелы ў ведах па дадзеных прадметах.

для навучэнцаў 5-9 класаў - заняткі па дадатковых адукацыйных праграмах асноўных прадметаў школьнага курса, якія дазволяць замацаваць і пашырыць веды Вашага дзіцяці, папоўніць прабелы ў ведах па дадзеных прадметах, падрыхтаваць Вашае дзіця да паспяховай здачы экзаменаў за курс базавай школы.

для вучняў 10-11 класаў - індывідуальныя і групавыя заняткі па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Пачынаючы падрыхтоўку да ЦТ у 10-м класе, Вы атрымліваеце магчымасць больш падрабязна, глыбока і якасна сістэматызаваць тэарэтычны матэрыял, сфарміраваць устойлівыя практычныя ўменні і навыкі прымянення тэарэтычных ведаў пры выкананні тэставых заданняў.

Магчыма арганізацыя заняткаў любой накіраванасці па запытах законных прадстаўнікоў.