Лепшы вопыт ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстанове

Мітынг-рэквіем у памяць аб Хатынскай трагедыі

22.03.2024

Беларусь сёння ўспамінае адну з найвялікшых трагедый Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года была спалена беларуская вёска Хатынь разам з яе жыхарамі. У агні жыўцом згарэлі 149 чалавек, з іх - 75 дзяцей. Самаму малодшаму было ўсяго сем тыдняў.

На месцы спаленай вёскі ў 1969 годзе быў створаны мемарыяльны комплекс у памяць аб усіх населеных пунктах, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Жалобны звон звана Хатыні адгукаецца болем у сэрцах беларусаў. 22 сакавіка 2024 года аддаць даніну памяці ахвярам спаленых вёсак ля помніка загінуўшым у аг.Шчорсы сабраліся навучэнцы і педагогі Шчорсаўскай сярэдняй школы.

свернуть

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2024

Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 г. завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Аўганістане доўжылася больш за 9 гадоў.
У сувязі з гэтай падзеяй навучэнцы 8-11 класаў Шчорсаўскай сярэдняй школы наведалі музей Нягневіцкай сярэдняй школы. Вучні даведаліся аб баявых дзеяннях у Афганістане. Таксама юнакоў і дзяўчат пазнаёмілі з унікальнымі экспанатамі музея.

свернуть

Акцыя "Помнік"

10.02.2024

10.02.2024 г. навучэнцы 9 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы ачысцілі тэрыторыю ад снегу каля двух помнікаў, якія знаходзяцца ў цэнтры аграгарадка Шчорсы. Рабяты працавалі зладжана, дружна. За працай час праляцеў хутка, а снег з дарожак знік яшчэ хутчэй.

свернуть

"Гісторыі, спаленыя вайной"

09.02.2024

"Гісторыі, спаленыя вайной". Пад такой назвай прайшло мерапрыемства для вучняў 3-5 класаў, прымеркаванае да Дня юнага героя-антыфашыста.

Рабяты пашырылі свае веды аб вайне 1941-1945гг., аб піянерах-героях, якія ваявалі ў гады вайны і іх подзвігах.

На кароткі час дзеці сталі гісторыкамі-даследчыкамі. Наведаўшы школьны музей, выставу кніг у бібліятэцы “Дзяцінства апаленае вайной”, паўдзельнічаўшы ў віктарыне «Юныя піянеры партызаны» дзеці пазналі, як іх аднагодкі, звычайныя школьнікі, у гады вайны сталі падпольшчыкамі і партызанамі, якія аддалі жыцці за тое, каб іншыя школьнікі маглі спакойна расці ў мірны час. Іх было шмат: Лёня Голікаў, Марат Казей, Валя Коцік, Зіна Партнова, Толя Шумаў, Люся Герасіменка, Вася Каробка, Віця Хаменка, Валодзя Дубінін і многія іншыя.

Гэтыя дзяўчынкі і хлопчыкі не гулялі ў вайну - яны паказалі цуды адвагі і мужнасці і загінулі па-сапраўднаму. Яны здзяйснялі подзвігі не за грошы, не за ўзнагароды - проста яны вельмі добра ведалі кошт такім словам, як «патрыятызм», «подзвіг», «доблесць», «самаахвяраванне»,
"гонар", "Радзіма". Пра іх напісана шмат кніг, вершаў, песень, знята мастацкіх фільмаў. Іх імёнамі названы вуліцы, школы... Бо жыць - значыць заставацца ва ўдзячнай памяці людзей!

свернуть

Урачысты збор піянерскай дружыны, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста

08.02.2024

8 лютага адбыўся ўрачысты збор піянерскай дружыны, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.

Піянеры паведамілі пра подзвігі сваіх равеснікаў, якія былі ўзнагароджаны зоркай Героя. Члены піянерскай дружыны ўшанавалі памяць юных герояў хвілінай маўчання.

свернуть

Інфармацыйная гадзіна ў 7 класе "Сімволіка маёй краіны"

18.01.2024

У рамках правядзення дэкады гісторыі і грамадска-патрыятычнага выхавання "Звычайная гісторыя" 18 студзеня ў 7 класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Сімволіка маёй краіны" з мэтай фарміравання ў вучняў паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Падчас прававога інтэрактыўнага падарожжа вучні пабывалі на станцыі «Казачная», дзе, паслухаўшы невялікую казку «Тры сыны», разгадалі крыжаванку і адгадалі, што ў казцы ідзе гаворка пра нашу краіну Беларусь і яе сыноў – Герб, Сцяг і Гімн.

На станцыях "Дзяржаўная сімволіка", "Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь", "Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь" і "Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь" дзеці знайшлі патрэбную інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт, папрацавалі з інфармацыяй па QR-кодах і падрыхтавалі паведамленні аб дзяржаўных сімвалах Беларусь. На станцыі "Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь" знайшлі інфармацыю аб тым, калі быў устаноўлены і калі адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. На станцыі "Адказная" па QR-кодзе ў крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь знайшлі Закон Рэспублікі Беларусь аб адказнасці, якую нясе грамадзянін за здзек з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

У канцы занятку дзеці адказалі прайшлі бліц-апытанне і зрабілі выснову, што сімвалы беларускай дзяржавы - гэта наша адметная рыса для ўсяго свету і прадмет нашага гонару. Рабяты пагадзіліся з тым, што паважаць знакі дзяржавы - значыць паважаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю.

свернуть

Экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей

07.12.2023

Экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей

07.12.2023

7 снежня навучэнцы Шчорсаўкай сярэдняй школы наведалі Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей.Экскурсія пачалася са знаёмства з гісторыяй узнікнення горада Навагрудка. З дапамогай макетаў, якіх вельмі шмат у музеі нашы навучэнцы маглі даведацца як і дзе праходзіла будаўніцтва каменных вежаў. Поліканфесійны характар Навагрудчыны прасочваўся ў экспазіцыі, якая раскрыла гісторыю праваслаўнай мітраполіі, храмаў рукапісных кніг, такіх як Лаўрышаўская евангелле. Апошнія залы музея расказалі аб трагічных момантах Вялікай Айчыннай вайны: Навагрудскім катле, акупацыйным рэжыме, аб амаль поўным знішчэнні яўрэйскага насельніцтва Навагрудка. Усё гэта было вельмі цікава нашым навучэнцам. Сыходзячы з музея кожны думаў, як бы трапіць сюды яшчэ раз, але толькі з бацькамі і сябрамі.

свернуть

Асілілі навуку перамагаць

25.11.2023

Асілілі навуку перамагаць

25.11.2023

25 снежня 2023 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко» адбыўся заключны этап IV адкрытай абласной навукова-практычнай канферэнцыі «Навука перамагаць», прысвечанай 80-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Юныя даследчыкі з усёй вобласці атрымалі шанец прадставіць свае навуковыя працы ў шасці секцыях і прывесці практычныя прыклады па тэме канферэнцыі, пагутарыць з аднадумцамі, падзяліцца ідэямі і вопытам.

Сярод шчасліўчыкаў – вучаніца 11 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы Кацярына Раманюк, якая даследавала трагічныя старонкі ў час фашысцкай акупацыі Шчорсаў, роднай вёскі Балотца і вогненнай сястры Хатыні – вёскі Панямонь.

І сама даследчая работа вучаніцы, і яе выступленне не пакінулі раўнадушнымі членаў журы. У выніку – Дыплом ІІ ступені!

Паспяхова выступіла на канферэнцыі і наша дзесяцікласніца Дар’я Ляўковіч, якая прадставіла журы сваю зусім не дзявочую даследчую працу “Інфармацыйная вайна як частка ваеннай навукі”. І хоць сярод сапернікаў Дашы было некалькі студэнтаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, астатнія – навучэнцы з гродзенскіх школ і гімназіі, наша вучаніца атрымала Дыплом ІІ ступені!

ВІНШУЕМ Кацярыну Раманюк і Дар’ю Ляўковіч, іх кіраўнікоў М.А.Антончыка і Д.А.Пісарэнку і жадаем далейшых поспехаў!

свернуть

6 кастрычніка адбылася I сесія Маладзежнага парламента

06.10.2023

6 кастрычніка адбылася I сесія Маладзежнага парламента

06.10.2023

6 кастрычніка ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "ДАР" прайшла першая сесія Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў VII склікання.

У пасяджэнні Маладзёжнага парламента прыняла ўдзел навучэнка 10 класа Ляўковіч Дар'я.

свернуть

13 верасня 2023 года адбыўся ўрачысты збор піянерскай дружыны імя Марата Казея і відэаэкскурс у гісторыю нараджэння піянерскай арганізацыі нашай краіны. Мерапрыемства прымеркавана да 33-й гадавіны нараджэння ГА "БРПА"

13.09.2023

13 верасня 2023 года адбыўся ўрачысты збор піянерскай дружыны імя Марата Казея і відэаэкскурс у гісторыю нараджэння піянерскай арганізацыі нашай краіны. Мерапрыемства прымеркавана да 33-й гадавіны нараджэння ГА "БРПА"

13.09.2023

13 верасня 2023 года адбыўся ўрачысты збор піянерскай дружыны імя Марата Казея і відэаэкскурс у гісторыю нараджэння піянерскай арганізацыі нашай краіны. Мерапрыемства прымеркавана да 33-й гадавіны нараджэння ГА "БРПА".

свернуть

Выхаванцы лагера "Партызан" пабывалі на экскурсіі у Нясвіжы

16.08.2023

Выхаванцы лагера "Партызан" пабывалі на экскурсіі у Нясвіжы

16.08.2023

16 жніўня 2023 года выхаванцы лагера "Партызан" здзейснілі захапляльную экскурсію, наведаўшы Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".

свернуть

Акцыя "Помнік"

28.07.2023

Акцыя "Помнік"

28.07.2023

Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну.

28 ліпеня ўдзельнікі летняй школьнай тэматычнай пляцоўкі "Крэатыў-лета" правялі акцыю "Помнік" па ўборцы тэрыторыі каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам у парку аг.Шчорсы. Рабяты сабралі бытавое смецце, падмялі апалае лісце.

свернуть

Праект "ЦЯГНІК ПАМЯЦІ -2023" ЗАВЕРШАНЫ

13.07.2023

Праект "ЦЯГНІК ПАМЯЦІ -2023" ЗАВЕРШАНЫ

13.07.2023

6 ліпеня ўдзельнікі "Цягніка Памяці", сярод якіх была і вучаніца нашай школы Кацярына Раманюк, завяршылі сваё падарожжа па месцах баявой славы. За 16 дзён 200 хлопцаў і дзяўчат з Беларусі, Расіі, Арменіі і Кыргызстана праехалі 9375 км, зрабіўшы прыпынкі ў 14 гарадах: Брэст, Гродна, Полацк, Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Уфа, Самара, Валгаград, Тула (з Яснай Палянай), Магілёў, Жлобін, Мінск, Кубінка (Парк «Патрыёт») і Масква.

- Гэта былі незабыўныя дні майго жыцця, - сказала Кацярына, вярнуўшыся дадому.

свернуть

Урачысты мітынг у Дзень незалежнасці

03.07.2023

Урачысты мітынг у Дзень незалежнасці

03.07.2023

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавіне вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся сёння ля помніка ў аг.Шчорсы.

З болем у сэрцы мы ўспамінаем людзей, якія загінулі на палях бітваў і якія пайшлі ў пасляваенны час.

3 ліпеня навучэнцы і педагогі сабраліся ля помніка загінуўшым воінам, каб аддаць даніну павагі бацькам і дзядам за подзвіг у імя выратавання Айчыны, а таксама ўскласці кветкі.

свернуть

Фотасправаздача летняй школьнай пляцоўкі "Праца-лета"

30.06.2023

Фотасправаздача летняй школьнай пляцоўкі "Праца-лета"

30.06.2023

Летняя школьная пляцоўка "Праца-лета" падрыхтавала фотасправаздачу па рэалізацыі праграмы "Час маладых".

свернуть

16 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

22.06.2023

16 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

22.06.2023

22 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Прайшло 82 гады з пачатку гэтай жахлівай вайны, але мы памятаем, Беларусь памятае. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць памятныя мерапрыемствы і хвіліны маўчання, каб ушанаваць памяць загінуўшых.

Аздараўленчы лагер «Горад светлячкоў», таксама не застаўся ўбаку. На адзіным уроку памяці, нашы хлопцы паглядзелі фільм пра жах жыцця на акупаванай тэрыторыі «Без тэрміна даўнасці. Трасцянец». Затым выхаванцы адправіліся на патрыятычны мітынг "Беларусь памятае", каб ушанаваць памяць загінуўшых. У канцы мітынгу адбылася хвіліна маўчання.

Па завяршэнні ўсіх мерапрыемстваў хлопцы зразумелі, што мы павінны берагчы сваю Радзіму і яе народ, каб жахлівыя падзеі таго часу больш ніколі не паўтарыліся.

свернуть

Памяць у нашых сэрцах назаўсёды

22.06.2023

Памяць у нашых сэрцах назаўсёды

22.06.2023

Сёння вучні летняй тэматычнай пляцоўкі "Эка-лета" прынялі ўдзел у агульнашкольнай акцыі "Каб памятаць назаўсёды, каб у сэрцы зберагчы", прымеркаванай да 82-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Урачыста і прыгожа, з ускладаннем кветак, акцыя прайшла ля помніка загінуўшым героям у цэнтры аграгарадка Шчорсы. Ніхто не забыты, нішто не забыта! Юнае пакаленне шануе і памятае тых, каму абавязаны за мірнае неба над галавой!

свернуть

Дарога даўжынёй у 70 год

19.05.2023

Дарога даўжынёй у 70 год

19.05.2023

На  днях, 19 мая, у  школе  настаўнікі і вучні – сённяшнія і былыя – сабраліся разам, каб адсвяткаваць 70-годдзе важнай падзеі: у маі 1953 года Шчорсаўская школа зрабіла першы выпуск як сярэдняя школа.

За сем дзесяцігоддзяў ў яе сценах сярэднюю адукацыю атрымалі 1880 чалавек. Школа выпусціла 113 выдатнікаў, у тым ліку 77 медалістаў: 45 з якіх скончылі яе з залатым медалём і 32 – з сярэбраным. Дваццаць тры выпускнікі Шчорсаўскай школы выбралі прафесію педагога, трое з іх працавалі тут ў свой час, пяцёра і сёння настаўнічаюць у роднай школе.

На юбілей роднай школы завітаў Іван Іванавіч Катляр (1941), беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог. У пранікнёнай размове з сённяшнімі вучнямі, педагогамі, былымі выпускнікамі і працаўнікамі Шчорсаўскай сярэдняй школы ён узгадаў цёплымі словамі гады сваёй вучобы.

У любові да сваёй школы прызнаваліся сённяшнія вучні, якія чыталі вершы, радавалі прысутных музыкальнымі кампазіцыямі і вясёлымі інсцэніроўкамію.

А завяршылася свята яшчэ адной важнай падзеяй: чатырнаццаць піянераў урачыста развіталіся з піянерскім гальштукам, а ў мінулым  камсамольскі важак Іван Іванавіч Катляр уручыў юнакам і дзяўчатам членскія білеты ГА “БРСМ”.

свернуть

Добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў

20.04.2023

Добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў

20.04.2023

Навучэнцы Шчорасаўскай сярэдняй школы ўшаноўваюць подзвігі герояў вайны і штогод добраўпарадкоўваюць воінскія пахаванні. Вучні 8 класа навялі парадак на магілах салдат у парку аг.Шчорсы. Рабяты прыбралі смецце, сухое лісце.

Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якім коштам дасягнута Перамога.

свернуть

22 сакавіка адбыўся мітынг-рэквіем, прымеркаваны да гадавіны трагедыі ў Хатыні.

22.03.2023

22 сакавіка адбыўся мітынг-рэквіем, прымеркаваны да гадавіны трагедыі ў Хатыні.

22.03.2023

80 гадоў таму ў гісторыю беларускага народа была ўпісана адна з самых страшных, трагічных і журботных старонак. 22 сакавіка 1943 года фашысты жыўцом спалілі 149 жыхароў вёскі Хатынь, 75 з якіх былі дзецьмі.

Хатынь - сімвал нацыянальнага болю і смутку, сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў, увасабленне сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі.

Сёння навучэнцы і педагогі сабраліся каля помніка ў цэнтры аг.Шчорсы, каб ушанаваць памяць ахвяр беларускай вёскі, якая стала сімвалам усіх спаленых вёсак.

Затым адбыўся Адзіны ўрок Памяці "Пра што звоняць званы Хатыні". Рабяты здзейснілі экскурс па мемарыяльным комплексе "Хатынь", даведаліся пра найбольш вядомыя факты генацыду беларускага народа.

Аб трагічных падзеях Хатыні, якія жывуць сёння, неабходна памятаць, каб яны ніколі не паўтарыліся!

свернуть

Перамога ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны"

25.02.2023

Перамога ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны"

25.02.2023

25 лютага ў г.Гродна прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны". Конкурс з'яўляецца адборам юнакоў і дзяўчат для ўдзелу ў праекце "Цягнік Памяці", старт якому будзе дадзены, як і летась, 22 чэрвеня. Па выніках абласнога этапа конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны" 8 пераможцаў прымуць удзел у рэспубліканскім этапе. Сярод іх навучэнка 10 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы Раманюк Кацярына, якая сёння стала пераможцам абласнога этапа конкурсу.

У мінулым годзе 200 школьнікаў з Беларусі і Расіі наведалі 15 гарадоў, праехалі больш за 6 тыс. км, пазнаёміліся з рознымі славутасцямі. У гэтым годзе да беларусаў і расіянаў далучацца школьнікі з Казахстана, Кыргызстана і Арменіі.

свернуть

"Афганістан - жывая памяць"

15.02.2023

Вайна... страшнае слова. Так павялося, што наш салдат абараняе не толькі сваю Радзіму, але і здольны дапамагаць брацкім народам. У гады "афганскай вайны" гэта звалася "выкананнем інтэрнацыянальнага абавязку".


15 лютага 1989 года скончылася вайна ў Афганістане, якая доўжылася 10 гадоў. У той вайне ўдзельнічалі 14 нашых землякоў, ім прысвечана частка экспазіцыі школьнага музея.

Сёння, 15 лютагалютага, навучэнцы 6-11 класаў Шчорсаўскай сярэдняй школы сабраліся разам, каб аддаць даніну павагі подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў. Падчас мерапрыемства рэфрэнам гучалі словы "пакуль мы памятаем, мы жывем".

свернуть

Улётныя канікулы!

04.01.2023

Улётныя канікулы!

04.01.2023

Зімовыя канікулы для дзяцей - гэта час падарожжаў і экскурсій. Вось і на гэтых канікулах рабяты Шчорсаўскай сярэдняй школы адправіліся на цікавую экскурсію. Раніцай аўтобус узяў курс на горад Баранавічы. Мы наведалі ўнікальнае месца - 558 авіяцыйны рамонтны завод. Гэта адзінае месца ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адбываецца рамонт і мадэрнізацыя самалётаў і верталётаў. І гэта быў «палёт» не ў сне, а наяве. Мы бачылі гэтых жалезных птушак, якія аберагаюць нашу Радзіму.


Не паспелі нашы ўражанні прызямліцца, як мы ўжо змянілі від транспарту. І вось мы ўжо ў Музеі чыгункі. Аказваецца, чыгунка - не толькі рэйкі, шпалы, цягнікі і вакзалы, а велізарны жывы арганізм, без працы якога не будзе функцыянаваць усё тое, што ляжыць на паверхні. Пакаталіся на дразіне, падняліся ў кабіну машыніста старадаўняга паравоза.


Стомленыя і задаволеныя вырашылі падсілкавацца. Наведалі KFC у гандлёвым цэнтры Цэнтральны. І з новымі сіламі ў Лядовы палац. Гэта лядовае поле і трыбуны на 2000 месцаў для гледачоў. Тут круглы год можна займацца не толькі хакеем і фігурным катаннем, але і рознымі відамі спорту на спецыяльных пляцоўках.


Экскурсія не пакінула абыякавым ніводнага нашага навучэнца. Рабяты атрымалі велізарнае задавальненне і шмат яркіх уражанняў. А хлапчукі вярталіся з марай: "Вырасту і стану лётчыкам!"

свернуть