Электронныя звароты

Паважаныя наведвальнікі сайта!

Электронныя звароты з 02 студзеня 2023 года можна падаваць толькі з выкарыстаннем дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Адказы і апавяшчэнні на такія звароты таксама будуць накіроўвацца пры дапамозе дадзенай сістэмы. Па жаданні заяўніка адказ на электронны зварот, як і раней, можа быць накіраваны ў пісьмовым выглядзе.

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел/

Перад падачай электроннага звароту заяўніку неабходна ідэнтыфікавацца і аўтарызавацца ў сістэме.