Акцыя "Клопат"

06.04.2024
6 красавіка валанцёры атрада “Міласэрнасць” нашай школы прынялі ўдзел у акцыі “Клопат”. Школьнікі дапамаглі Смаль Раісе Міхайлаўне, якая жыве адзінока, склалі дровы і навялі парадак на дварэ.
 
Такія мерапрыемствы садзейнічаюць выхаванню грамадзянска-патрыятычных якасцей у вучняў, адказнасці і павазе старэйшага пакалення.