Лагер "Шчарсунок". Дзень чацвёрты
31.10.2024Чацвёрты дзень у лагеры быў прысвечаны Беларусі і беларускаму народу, традыцыям, гісторыі.
Пасля сняданку хлопчыкаў і дзяўчынак чакала хвілінка здароўя «Шкодны сябар Інтэрнэт». Таксама ў госці да дзяцей прыйшлі работнікі Шчорсаўскай АВАП і нагадалі аб бяспечных паводзінах у перыяд восеньскіх канікулаў. Вельмі радуе, што хлапчукі і дзяўчынкі хутка ўключыліся ў актыўны дыялог, было бачна, што нашы навучэнцы шмат ведаюць і разбіраюцца ў гэтай тэме.
"Беларускія вячоркі" прайшлі весела і цікава, з беларускімі касцюмамі, загадкамі, віктарынай. Далей дзяцей і педагогаў чакала сустрэча з настаяцелем храма святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага іерэем Дзмітрыем Пачабутам, які правёў з выхаванцамі духоўную гутарку, расказаў аб адрозненні храма ад царквы, калакольні і званіцы, аб тым, як устроены храм звонку і ўнутры. Дзеці слухалі з цікавасцю, задавалі пытанні і зрабілі сумеснае фота.
Спартыўна-гульнявая праграма "Калі з сябрам выйшаў у шлях" сабрала ўсіх у спартыўнай зале. Дзве каманды прайшлі розныя выпрабаванні, але перамагло сяброўства!
Дзень завяршаўся прагулкай па малой Радзіме!