Другі дзень лагера "Шчарсунок"

29.10.2024

Другі дзень у лагеры быў прысвечаны дабрыні прайшоў пад дэвізам "Дружыць і рабіць добрыя справы трэба заўсёды!", таму хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана прагледзець серыю відэаролікаў з "Чароўнай кнігі МНС" - "Небяспечныя месцы для гульняў", "Сродкі пажаратушэння" і інш. Дзеці даведаліся і замацавалі свае веды аб правілах бяспечных паводзін у складаных сітуацыях.

Дзень прадоўжыўся дваровымі гульнямі на ўважлівасць, на спрыт і кемлівасць. Рабяты з лёгкасцю падхапілі дзіцячыя гульні, у якія гулялі іх мамы і таты. Затым прайшла конкурсная праграма "Дзень дабрыні" і бегам у спартыўную залу на эстафеты "Спорт - гэта выдатна!". У казачнай віктарыне дзеці паказалі свае веды і дапытлівасць. Потым герояў любімых казак намалявалі і зляпілі. Творчы працэс прайшоў займальна і пазітыўна.

Напрыканцы дня дзеці зафарбавалі акенцы на "Экране настрою" жоўтым колерам радасці. Другі дзень у лягеры прайшоў смачна і павучальна!