Адкрыццё лагера "Шчарсунок"

28.10.2024

Ура, канікулы! А значыць радасць, гульні, весялосць, сябры і, вядома, каханы «Шчарсунок», які расчыніў гасцінна дзверы перад 19 дзяўчынкамі і хлапчукамі!

Пяць радасных, вясёлых, цікавых і насычаных дзён чакае дзяцей, якія адправяцца ў захапляльнае і карыснае падарожжа па вуліцах "Шчарсункі".
Сёння дзень першы, які прайшоў пад дэвізам “Пра бяспеку і адказнасць не забывай! Здаровым, моцным вырастай!" У гэты дзень педагогі арганізавалі і правялі для сваіх выхаванцаў мерапрыемствы, накіраваныя на знаёмства і згуртаванне дзіцячага калектыву: вясёлая зорная зарадка, арганізацыйны збор «Добры дзень, лагер», гульнявая праграма «Я чакаю ад лагера…», марафон добрых спраў, пазнавальны квэст «Мая Радзіма - Беларусь».
Дзень прайшоў хутка, бо цікава!