Школьная субота

14.12.2024

У рамках шостага школьнага дня 14 снежня ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшла гульня-конкурс "Усё пачынаецца з сям'і" з мэтай паглыбіць уяўленні навучэнцаў аб сямейных каштоўнасцях і сямейным шчасці, дапамагчы дзецям усвядоміць, што сям'я - гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека.

У цёплым і сяброўскім крузе вучні адгадвалі загадкі і прыказкі аб сям'і, адказвалі на пытанні, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і эстафетах: «Шчаслівы выпадак», «Эстафета», «Народная мудрасць», «Дзіцячы тэатр», «Вясёлыя ноткі», « Разважанні», «Дом мары».

Гульня-конкурс дапамагла рабятам больш пазнаць адзін аднаго і, самае галоўнае, дзеці зрабілі для сябе самую галоўную выснову: шчасце чалавека ў яго сям'і, блізкіх і каханых.

У цёплай і сяброўскай атмасферы прайшла квэст гульня "Крок за крокам - у краіне спорту і алімпійскіх надзей". За час гульні рабяты асвяжылі і дапоўнілі свае веды аб алімпійскіх гульнях мінулага і сучаснасці.

14 снежня педагог сацыяльны пазнаёміў вучняў са станам падлеткавай злачыннасці за 10 месяцаў бягучага года, акцэнтаваў увагу на злачынствах, звязаных з  распаўсюжваннем і ўжываннем наркатычных сродкаў. У размове вучнямі была выкарыстана прафілактычная інфармацыя, размешчпная на школьных інфармацыйных стэндах, на рэспубліканскім сайце “kidspomogut.by”. Дзеці праглядзелі і абмеркавалі сацыяльныя відэаролікі  антынаркатычнай накіраванасці “Радасць жыцця”, “Прорва”.

Дзень здароўя "Алімпійскія надзеі"