Школьная субота

07.12.2024

Сёмага снежня ў школе юнакамі была арганізавана мастацкая майстэрня "Навагоднія сюрпрызы".
Рабяты вырашылі зрабіць паштоўкі і павіншаваць ветэранаў працы з Новым годам. Усе вельмі стараліся і ў выніку атрымаліся дастойныя віншавальныя паштоўкі. У завяршэнне занятку арганізавалі выставу, а самае галоўнае - вырашылі, хто каго будзе наведваць з віншаваннем, умацоўваючы гэтым высокія каштоўнасці чалавека: дабрыню, клопат, павагу. 

 

"Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць...,"- такімі словамі пачаўся экскурс у шосты школьны дзень па архітэктурных помніках Беларусі. Палацава-паркавы комплекс у Прылуках, сядзіба ў вёсцы Калініна, дом графа Патоцкага у Бярэзіне. Закончыўся экскурс гістарычнымі звесткамі аб мясцовай сядзібе Храптовічаў.

 

Спартландыя "Вясёлыя старты"