Школьная субота
30.11.2024У рамках шостага школьнага дня навучэнцы разам з педагогамі ўпрыгожвалі сваю любімую школу да Новага года. Казачныя персанажы, чароўныя сняжынкі, канфеці заіскрыліся на вокнах.
30 лістапада ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 5-8 класаў прайшло мерапрыемства "Партрэт сучаснай сям'і вачыма дзяцей" з мэтай фарміравання адказных адносін да планавання будучых сямейных адносін.
Рабяты пазнаёміліся з роляй мужчыны і жанчыны ў сям'і, стварылі «Мой партрэт у промнях сонца», дзе апісалі якасці ўсіх членаў сям'і, прааналізавалі і растлумачылі ролевыя партрэты.
Працуючы з наглядным матэрыялам, дзеці паразважалі над прапанаванымі якасцямі членаў сям'і, углыбіліся ў іх сутнасць. Дзеці прыйшлі да высновы, што сям'я неабходна для кожнага і, ўжо зараз павінны прыняць рашэнне, якімі яны будуць, і што будуць мець.
У спартыўнай зале 30 лістапада прайшлі спаборніцтвы па валейболу.