Школьная субота
26.10.2024Сёння ў шосты школьны дзень у 8 класе прайшла не проста сустрэча дарослых і дзяцей, а дыялог пакаленняў "Як дастукацца да дзіцяці".
Кожны дарослы памятае сваё дзяцінства. З якім захапленне дзеці паслухалі расказы пра тое, як дарослыя песціліся, збягалі з урокаў, атрымлівалі двойкі, як сварыліся і нават біліся. Бо іх дзяцінства праходзіла ў іншы час, у іх былі іншыя рэчы, адзенне… цацкі. Дзеці, разглядаючы карцінкі з такімі прадметамі, нават не ведалі, што гэта і для чаго яны былі патрэбны.
Цікава прайшла гульня "Замарочкі з бочкі", дзе дарослыя па чарзе адказвалі на пытанні сваіх сучасных дзяцей. Падчас конкурсу «Тлумачальнікі», прысутныя не толькі тлумачылі, як разумеюць фразу, але і спаборнічалі, хто хутчэй адкажа - дарослыя ці дзеці.
Сёння на сустрэчы прысутнічалі людзі розных пакаленняў, але іх аб'ядноўвае і родніць тое, што ўсе мы дзеці адной краіны - Беларусі. Напрыканцы нашай сустрэчы дарослыя і дзеці стварылі сямейнае дрэва "Дрэва пажаданняў", дзе на стыкерах "Матыльках" напісалі адзін аднаму пажаданні, зрабілі агульнае фота на памяць і па традыцыі рабят - заключны пікнік.