Шосты школьны дзень
21.09.2024Кожны з нас задумваецца аб тым, кім жадае стаць у будучыні, як правільна абраць прафесію па душы. Задумацца аб будучай прафесіі трэба ўжо з дзяцінства. Таму навучэнцы Шчорскай сярэдняй школы адправіліся на экскурсію ў паштовае аддзяленне РУП "Белпошта" аг. Шчорсы, каб пашырыць свае веды аб працы пошце, пазнаёміцца з прафесіямі.
У час экскурсіі рабяты пазнаёміліся з работай аддзялення сувязі, з функцыяй пошты, прафесіямі: аператар сувязі, паштальён. Дзеці даведаліся, што па пошце можна дасылаць лісты і паштоўкі, бандэролі, пасылкі, падпісацца на дзіцячыя газеты і часопісы, аплаціць камунальныя плацяжы, атрымліваць грашовыя пераводы.
"Я выбіраю прафесію...", - словамі з верша М. Жуковіча пачалася свая гульня у рамках шостага школьнага дня.
Паколькі менавіта гульні, багатыя станоўчымі эмоцыямі, пакідаюць ў дзіцячых душах глыбокі след, у Шчорсаўскай сярэдняй школе шырока выкарыстоўваюць іх ў прафарыентацыйнай рабоце. Каманды вучняў з задавальненнем і цікавасцю адказвалі на пытаньні па выбару прафесіі. Мы упэўнены, што правільна пабудаваная сістэма прафарыентацыйнай работы у школе выхоўвае беражлівыя адносіны да працы, разуменне яе значнасці для жыцця і развіцця грамадства.
21 верасня ў спартыўную залу рабят паклікаў дзень лёгкаатлета. Юныя спартсмены спаборнічалі па скачках у даўжыню, кіданні, бегу. Зарад бадзёрасці, энергіі, выдатнае самаадчуванне атрымалі нашы спартсмены ў шосты школьны дзень.
#АчтоТЫсделалBY
У рамках патрыятычнага марафону "А што ты зрабіў для Беларусі?" навучэнцы правялі працоўны дэсант, падчас якога прыбралі ад бытавога смецця тэрыторыю вакол Шчорсаўскага крыніцы і каля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.