Шосты школьны дзень
07.09.2024Першая субота пасля канікулаў была насычаная мерапрыемствамі. Адным з якіх стала мерапрыемства, прысвечанае падзеям Вялікай Айчыннай вайны, гульня-віктарына "Кола гісторыі". Падчас мерапрыемства вучни мелі магчымасць пазнаёміцца і ўспомніць бітвы гэтай вайны, даведацца каму належаць знакамітыя выказванні і словы, напрыклад такія як: "Ні кроку назад!", "Вялікая Расія, "Адступаць няма куды - ззаду Масква!"
7 верасня з навучэнцамі праведзены інтэлектуальны квэст "Беларускае войска: гісторыі слаўныя старонкі". Спачатку дзеці пазнаёміліся з этапамі станаўлення арміі нашай краіны, паглядзелі і абмеркавалі відэаролік "Армія свету". Юныя знаўцы таксама спаборнічалі за званне "Лепшы знаўца ваеннай тэхнікі". У "Стужцы часу" складалі "сакрэтнае" заданне. Рабяты ведаюць сапраўды і з упэўненасцю могуць сказаць: "Наша войска - краіны апора", а яны пастараюцца сваімі добрымі справамі і ўчынкамі зрабіць яе яшчэ прыгажэй.
У рамках тыдня спорту і здароўя прайшла спартландыя "Вясёлыя старты". Спаборнічалі 2 каманды за званне сапраўдных юных спартсменаў. Кожны з хлопцаў паказаў свой спрыт, шпаркасць, сілу духу і настойлівасць. Нялёгка суддзям было вызначыць пераможцу - педагогі дакладна ведалі, што перамагло сяброўства. Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі, мора ўсмешак і зарад энергіі не пакідалі хлопчыкаў і дзяўчынак на працягу ўсіх спартыўных спаборніцтваў.