"ШАГ" "Маладосць-час выбару. Што можа БРСМ?"

28.11.2024

28 лістапада 2024 года ў школе прайшло чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" - для навучэнцаў 8-11 класаў. Тэма: "Маладосць-час выбару. Што можа БРСМ?". Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў ГА "БРСМ", аб гісторыі стварэння ГА "БРСМ", аб мэтах і задачах арганізацыі, аб існуючых праграмах у БРСМ для падтрымкі моладзі, аб дзейнасці Рэспубліканскага савета працуючай моладзі. У час інтэрактыўнай віктарыны вучні адказвалі на пытанні, зададзеныя вядучым.