ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. Хвалебныя імёны ў навуцы і адукацыі»
25.01.2024У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў 25 студзеня 2024 года было праведзена мерапрыемства на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Хвалебныя імёны ў навуцы і адукацыі» (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі).
На першым этапе мерапрыемства пасля актуалізацыі ведаў аб навуцы і адукацыі Рэспублікі Беларусь навучэнцам прадаставілася магчымасць актыўна праявіць сябе ў ходзе правядзення інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Падчас прагляду прэзентацыі навучэнцы пазнаёміліся з дзеячамі навукі, прадстаўнікамі сістэмы адукацыі.
Па традыцыі на мерапрыемства, быў запрошаны госць, былы настаўнік Шчорсаўскай сярэдняй школы Паддубіцкая Марыя Пятроўна. Яна падзялілася ўспамінамі аб сваіх школьных і студэнцкіх гадах, аб педагагічнай дзейнасці. Але асабліва цікавым быў расповяд пра яе, цяпер нябожчыка, мужа, які ўсё жыццё прысвяціў працы ў нашай школе і больш за 20 гадоў з'яўляўся яе дырэктарам. Паддубіцкі Іван Серафімавіч - цудоўны настаўнік і чалавек, паэт і публіцыст, які ў сваіх вершах апяваў непаўторную прыгажосць родных мясцін. Шмат вершаў ім было напісана на ваенную і гістарычную тэматыку, а таксама аб сваіх аднавяскоўцах. Яго вершы друкаваліся ў мясцовых і абласных выданнях і часопісах, выдадзены зборнік яго вершаў.
У канцы свайго апавядання Марыя Пятроўна звярнула ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на тое, што прафесія педагога ў сучасным грамадстве з'яўляецца асабліва важнай, бо настаўнік штодзень карпатліва і добрасумленна працуе на будучыню і ад якасці яго працы залежыць якой яна будзе - будучыня краіны, будучыня ўсяго чалавецтва. Таму гэтая прафесія адна з самых ганаровых і адказных. Напрыканцы Марыя Пятроўна адзначыла, што толькі адукаваны сучасны чалавек можа быць канкурэнтназдольным у галіне асваення перадавых тэхналогій. Дзеці праявілі непадробную цікавасць да атрыманай інфармацыі, з вялікай цікавасцю разглядалі прынесеныя фатаграфіі, граматы, падзякі, рукапісы Івана Серафімавіча, чыталі ўслых яго вершы.