ШАГ «Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні» (забеспячэнне энергабяспекі краіны)
23.02.202323 лютага 2023 года у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні” (забеспячэнне энергабяспекі краіны).
У першым блоку “МЫ ДАВЕДАЕМСЯ” вучні пазнаёміліся з наступнай інфармацыяй: “Энэргетыка сучаснасці і будучыні”, “Энэргазберажэнне для ўсіх і для кожнага”.
Сёння энергетычная сістэма Беларусі – стабільны тэхналагічны комплекс, які забяспечвае надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергіяй. У Рэспубліцы Беларусь 100 працэнтаў насельніцтва мае доступ да электраэнергіі. З 2018 года энергасістэма Беларусі практычна поўнасцю адмовілася ад імпарту электраэнергіі, замяніўшы яе вытворчасцю на ўласных энергакрыніцах з меншымі затратамі. Вучні даведаліся, што Лукомская ДРЭС – самая магутная ў Беларусі. Пазнавальным для рабят быў відэаролік аб прынцыпе працы ГЭС. Сваё месца ў адным радзе з невычэрпнай энергіяй сонца, ветру і вады заняў мірны атам. У той час як іншыя дзяржавы толькі пачынаюць рэалізацыю нацыянальных ядзерных праграм, Беларусь ужо сфарміравала ўласную ядзерную інфраструктуру. БелАЭС працуе на эканоміку краіны і прыносіць адчувальны эфект. Атамная станцыя - гэта надзейная, эканамічная і экалагічная крыніца энергіі. Вельмі актуальным для вучняў аказалася пытанне падрыхтоўкі кадраў для гэтай галіны.
У другім блоку “МЫ РАЗВАЖАЕМ” старшакласнікі абмеркавалі пытанні энергазабеспячэння і энергарэсурсаў Рэспублікі Беларусь. Вучні разважалі аб тым, што ўвядзенне ў эксплуатацыю атамнай электрастанцыі – магутны імпульс для высокатэхналагічнага інавацыйнага развіцця эканомікі. Былі абмеркаваны пытанні дзяржаўнай энергазберагальнай палітыкі, энергаэфектыўнасці, энергазберажэння, беражлівасці, адказныя адносіны да выкарыстання рэсурсаў, культуры энерга- і рэсурсазберажэння ў паўсядзённым жыцці, удзел у энергазберажэнні.
У трэцім блоку “МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ” вучні разам з настаўнікам падвялі вынікі і адзначылі, наколькі актуальная была тэма сённяшняй размовы, таму што праблема разумнага выкарыстання энергіі з'яўляецца адной з найболей вострых праблем чалавецтва.