Даніна памяці

09.12.2023

Добраўпарадкаванне помніка героям Вялікай Айчыннай вайны - гэта даніна памяці перад пакаленнем, якое прайшло вайну, перад іх мужнасцю і стойкасцю. Гэта клопат пра будучыню нашага аграгарадка Шчорсы, каб маладое пакаленне шанавала памяць прадзедаў і прабабуль. Усё далей адыходзіць ад нас вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не засталося. А помнік застаецца і будзе памяццю для маладога пакалення.

Валанцёрамі атрада" Міласэрнасць" Шчорсаўскай сярэдняй школы стала добрай традыцыяй прыводзіць круглы год у парадак помнікі і прылеглую тэрыторыю. Восенню прыбіраюць лісце, вясной леташнюю траву і смецце, летам сочаць за кветнікамі, зімой чысцяць ад снегу.
Прыемна глядзець на працу рабят, якія з пачуццём глыбокай адказнасці выконваюць гэту работу.
Будзем вечна памятаць і шанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду. Бо героі жывыя, пакуль жывая памяць аб іх!