“Гатовы Радзіме служыць”
19.12.202418.12.2024 вучні 10 – 11 класаў нашай школы прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай акцыі “Гатовы Радзіме служыць”, якая праходзіла на базе Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў у грамадзянскіх ВНУ падрыхтавалі для дзяцей цікавую і пазнавальную праграму.
Акрамя выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі, беспілотных лятальных апаратаў, экіпіроўкі і сродкаў сувязі курсанты выступілі з канцэртнай праграмай. Асаблівую цікавасць у нашых навучэнцаў выклікала паказальнае выступленне па рукапашным баі ў выкананні курсантаў ваенна-тэхнічнага факультэта ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.