"Вялікая акцябрацкая гульня"
19.11.2024" Акцябраты - будучыя піянеры",- такімі словамі пачалася "Вялікая акцябрацкая гульня" у піянерскай дружыне імя Марата Казея Шчорсаўскай сярэдняй школы. У гульні прынялі удзел 3 атрады. Выконваючы заданні 7 тураў, рабяты падарожнічалі па малой Радзіме, адказвалі на пытанні па сімволіцы БРПА, гісторыі і традыцыях акцябрат і піянераў.
Пераможцам у гульні стаў атрад "Сябры", які быў узнагароджаны дыпломам "Вялікай акцябрацкай гульні".