Правілы бацькоў:
Бацькі навучэнцаў з'яўляюцца ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Абавязаны фарміраваць у дзяцей грамадзянскасць, патрыятызм, выхоўваць іх на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, паважаць гонар і годнасць настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Узаемадзейнічаючы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу, бацькі вучняў павінны кіравацца наступнымі правіламі:
- Забяспечваць умовы для выхавання, атрымання адукацыі і развіцця сваіх дзяцей
- Добрасумленна і якасна выконваць абавязкі бацькоў, з'яўляцца для дзяцей узорам.
- Ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці, абараняць яго правы і законныя інтарэсы.
- Забяспечваць выкананне дзецьмі патрабаванняў настаўнікаў, правіл унутранага распарадку ўстановы адукацыі, правіл для вучняў.
- Пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць.
- Падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверныя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.
- Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве вучняў і бацькоўскай супольнасці.
- Выконваць этычныя прынцыпы і правілы паводзін, у тым ліку ў інтэрнет-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
- Знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць дадатным прыкладам для свайго дзіцяці і іншых навучэнцаў.
- Імкнуцца да павышэння ўласнай псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці.