Пазнаёміліся з прафесіяй следчага

15.10.2024

15.10.2024  у актавай зале Нягневіцкай сярэдняй школы адбылася прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Следчага камітэта, у якой бралі ўдзел і вучні ІХ – ХІ класаў Шчорсаўскай сярэдняй школы. Супрацоўнікі Навагрудскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь змястоўна і цікава расказалі вучням аб нялёгкай, але вельмі патрэбнай людзям прафесіі следчага, прапанавалі жадаючым юнакам паступаць на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС ці ў рамках мэтавай падрыхтоўкі – на юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе, дарэчы, ёсць магчымасць паступіць на вучобу і дзяўчатам.

У чым канкрэтна заключаецца праца следчага, вучні маглі даведацца паглядзеўшы паказальны запуск квадракоптара, ўбачыўшы службовы аўтамабіль і працу перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі, як эксперт-крыміналіст здымае адбіткі пальцаў. Вучні змаглі нават патрымаць у руках стралковую зброю, прымераць на сябе ахоўны шлем і бронекамізэльку.

Сустрэча не пакінула абыякавым нікога, а найбольш карыснай стала для тых, хто хоча стаць следчым ці супрацоўнікам крымінальнага вышуку.