Намалявалі казку

16.10.2024

У рамках Тыдня рускай мовы і літаратуры 16 кастрычніка ў дзіцячым садзе была арганізавана выстава малюнкаў дзяцей і іх бацькоў на тэму "Наша любімая казка".

Напярэдадні дзеці атрымалі заданне намаляваць любімую казку. З вялікай ахвотай да іх падключыліся бацькі, успомнілі дзяцінства, любімыя казкі і разам з дзецьмі малявалі ілюстрацыі. 

Сёння дзеці з захапленнем расказалі па малюнках свае любімыя казкі, сярод якіх "Курачка Раба", "Казка пра рыбака і рыбку", "Рэпка", "Калабок".