Дзень маці ў дзіцячым садзе

14.10.2024

Мама - самы галоўны чалавек у жыцці кожнага. У сувязі з гэтым у дзіцячым садзе былі праведзены мерапрыемствы, якія накіраваны на ўзмацненне ўзаемаадносін у сем'ях выхаванцаў.

З дзецьмі былі праведзены гутаркі "Мая мама", "Як я дапамагаю матулі", у другой рознаўзроставай групе прайшоў занятак па развіццю мовы на тэму "Дзень маці". Усе выхаванцы падрыхтавалі паштоўкі і павіншавалі сваіх мам.