Удзел у рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі "Павіншуем маці разам!"

14.10.2024

Дзень маці - гэта самае добрае, ласкавае свята, напоўненае цяплом і любоўю да самага дарагога чалавека ў жыцці, маме. У гэты цудоўны дзень работнікам Шчорсаўскай сярэдняй школы была дадзена магчымасць павіншаваць сваіх маці са святам. У холе школы была аформлена яркая фотазона, дзе ўсе ахвочыя запаўнялі віншавальныя паштоўкі з цёплымі, шчырымі пажаданнямі і адпраўлялі іх сваім мамам.