Дашкольнікі на прагулцы ў парку

09.10.2024

9 кастрычніка выхаванцы дзіцячага сада здзейснілі пазнавальную і займальную экскурсію ў восеньскі парк, мэтай якой было ўзбагаціць і сістэматызаваць веды дзяцей аб восеньскіх зменах у жывой прыродзе, умацаванні здароўя дзяцей на свежым паветры, прывіцця любові, цікавасці да свету прыроды.

Перад экскурсіяй з дзецьмі была праведзена гутарка аб правілах бяспечных паводзін. У ходзе экскурсіі ўдакладнілі ўяўленні аб прыкметах восені.