Акцыя "Дзякуй Вам, настаўнікі!"

05.10.2024

Навучэнцы Шчорсаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі "Дзякуй Вам, настаўнікі!". Дзеці павіншавалі настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, уручылі ім кветкі, а таксама часцінку добрага настрою і цяпла.