Шосты школьны дзень

05.10.2024

Напярэдадні прафесійнага свята Дня настаўніка вучні Шчорсаўскай сярэдняй школы завіталі ў госці да ветэрана педагагічнай працы Рамановіч Ніны Мікалаеўны, каб павіншаваць яе. Ніна Мікалаеўна пацікавілася ў іх пра школьныя справы і сама падзялілася ўспамінамі пра свае школьныя гады і час працы ў школе. Вучні з цікавасцю слухалі і ўважліва разглядалі пажаўцелыя ад часу фотаздымкі са школьнага жыцця.

У рамках шостага школьнага дня навучэнцы 7,8,9 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні "Вайны святыя старонкі". Рабяты адказвалі на разнастайныя заданні па тэме ВАВ. Гэта і Даведайся помнік па фрагменце, Песня таксама ваявала, дзе дзеці даведаліся, што такое тарабарская грамата, шыфр Цэзара. Навучэнцы замацавалі свае веды па гісторыі, даведаліся шмат новых фактаў аб Героях СССР і юных героях-антыфашыстаў.

Восеньскі крос Залатая восень паклікаў на стадыён 5 кастрычніка. Школьнікі з энтузіязмам спаборнічалі адзін з адным, хто ж хутчэй дабяжыць да фінішу. Нягледзячы на ​​вільготнае і сырое надвор'е дух бадзёрасці і здароўя, пазітыўны настрой суправаджалі дзяцей увесь дзень. Нездарма абвяшчае народная мудрасць: У здаровым целе-здаровы дух.