Са святам, паважаныя настаўнікі!

04.10.2024

4 кастрычніка 2024 года ў нашай школе адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Зранку калідоры школы напоўніліся музыкай і школьнікі сустракалі сваіх настаўнікаў з кветкамі на парозе школы.

У гэты дзень, паводле традыцыі, навучэнцы старэйшых класаў правялі ўрокі замест сваіх настаўнікаў. Дзеці спрабавалі сябе ўпершыню ў ролі педагога. Апынуцца па іншым боку, аказваецца, не так ужо проста!

Святочны дзень прадоўжыўся канцэртам. Для сваіх любімых настаўнікаў нашыя таленавітыя рабяты падрыхтавалі песні, танцы, сцэнкі і проста добры настрой. А ўдзячныя гледачы ў сваю чаргу дарылі бурныя апладысменты. Канцэрт прайшоў у цёплай атмасферы і пакінуў яркія ўражанні ў нашых сэрцах.