Дашкольнікі павіншавалі сталых людзей са святам

01.10.2024

1 кастрычніка - Міжнародны дзень сталых людзей. Гэтае свята дае выдатную магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі ўсім сталым людзям за іх добрасумленную працу, за іх вялізны жыццёвы вопыт, дабрыню, мудрасць.

У рамках свята ў дзіцячым садзе былі праведзены гутаркі "Людзі сталыя, сэрцам маладыя", "Дабрыня вакол нас".

Сардэчныя віншаванні сваім бабулям і дзядулям, знаёмым і незнаёмым сталым людзям адрасавалі нашы маленькія выхаванцы.