Працоўны дэсант

15.07.2024

Раніцай 15.07 на школьным двары на свой чарговы збор сабраліся ўдзельнікі летняй тэматычнай пляцоўкі "Праца-лета". Работа ішла па загадзя вызначаным плане. Спачатку хлопцы і дзяўчаты правялі працоўную акцыю па зборы макулатуры, а ў гэтым ім дапамагалі жыхары аг.Шчорсы. Затым заняліся праполкай школьнай клумбы. Завяршылі работу правядзеннем сэлфі-акцыі "Наш час прыйшоў".