Малюем родную прыроду

08.07.2024

8 ліпеня для хлопчыкаў і дзяўчынак тэматычнай летняй пляцоўкі "Этна-лета" прадставілася вельмі добрая магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у конкурсе малюнкаў "Прыгажосць маёй зямлі". Дзеці, ўзброіўшыся каляровымі алоўкамі і фарбамі, малявалі летнія пейзажы роднай Шчорсаўскай прыроды, графскія азёры, раку Нёман, а аматары свету птушыных адлюстравалі ў сваіх работах птушак Беларусі. Кожны ўдзельнік пляцоўкі намаляваў свой малюнак і ў выніку атрымалася цудоўная выстава дзіцячага малюнка.