Вывучаем прыроду роднага краю

04.07.2024

Удзельнікі летняй тэматычнай пляцоўкі "Эка-лета" 4 ліпеня прынялі ўдзел у інтэлект-шоу "Вывучай і беражы прыроду роднага краю". Дзеці адгадвалі загадкі аб раслінах, складалі пазлы, адказвалі на каверзныя пытанні з жыцця насякомых. Дзеці папоўнілі свае веды правіламі паводзін у прыродзе ў летні перыяд.