"Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" запрашае на дзень адчыненых дзвярэй

15.03.2023

Установа адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" запрашае 25 сакавіка 2023 года ў 10.00 абітурыентаў, бацькоў, класных кіраўнікоў прыняць удзел у дне адчыненых дзвярэй "БарДУ - твой правільны выбар!".

Падчас правядзення мерапрыемства адбудзецца сустрэча з адміністрацыяй універсітэта, узнагароджанне пераможцаў універсітэцкай алімпіяды, экскурсіі па вучэбна-лабараторных, спартыўных і культурна-творчых карпусах, інтэрактыўныя пляцоўкі і выставы, адкрытыя заняткі і майстар-класы. Навучэнцы выпускных класаў, каледжаў атрымаюць інфармацыю аб спецыяльнасцях універсітэта ў 2023 годзе, змогуць задаць пытанні дэканам факультэтаў, загадчыкам кафедр, студэнтам, адказнаму сакратару прыёмнай камісіі.

Будучыя студэнты даведаюцца аб магчымасцях рэалізацыі сябе не толькі ў навучальнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў творчасці і спорце.

Тэлефоны для даведак: (0163) 64-36-37; 64-35-33.