Святар наведаў бібліятэку

14.03.2023

14 сакавіка, у межах Тыдня праваслаўнай кнігі, настаяцель храма святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага аг. Шчорсы іерэй Дзімітрый Пачабут пабываў у школьнай бібліятэцы.

Святар папоўніў бібліятэчны фонд душакарыснай літаратурай. Таксама святар паразмаўляў з чытачамі бібліятэкі, якім нагадаў пра важнасць чытання духоўных кніг.