Забава для дашкольнікаў на тэму "Доктар Айбаліт за бяспекай сочыць"

21.12.2023

З выхаванцамі дзіцячага сада была праведзена забаўка на тэму "Доктар Айбаліт за бяспекай сочыць". Да дзяцей у госці прыйшоў доктар Айбаліт, які палячыў Лісічку, Барбоса, Зайчыка, Кошку і кацянят, а таксама расказаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін.

Дашкаляты замацавалі свае веды ў гульні "Небяспечна-бяспечна" і "Гэта я, гэта я, гэта ўсё мае сябры". Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў інсцэніроўцы, паказалі свае творчыя здольнасці, засвоілі правілы бяспекі.