Мерапрыемствы ў рамках тэматычнага дня “Я, ты, он, она – вместе целая страна!”

14.09.2023

14 верасня ў дашкольных групах прайшлі мерапрыемствы ў рамках тэматычнага дня “Я, ты, он, она – вместе целая страна!”

Пачаўся дзень з часу беларускіх народных гульняў. Малодшыя дзеці гулялі ў “Адгадай чый галасок”, “Грушка”, а старэйшыя – “Замарожаныя”, “Браднік”.

На працягу дня былі арганізаваны:
- выстава сямейных творчых работ “Мары здзяйсняюцца” ;
- фотавыстава “Мая сям’я – мой дом – мая Радзіма”.
Дзеці з цікавасцю расказалі, хто на фотаздымках і дзе яны былі зроблены.

А аб’яднаў дзяцей дзвюх груп незвычайны “Харавод дружбы”.