Дзіўныя летнія дні
21.08.2023Летам прырода дае багатыя магчымасці для развіцця пазнавальных здольнасцей малодшых дашкольнікаў.
Галоўная задача выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў летні перыяд часу арганізаваць жыццё дашкалят так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб успаміны пра летнія канікулы, гульні, прагулкі яшчэ доўга радавалі іх.