Дзень ведаў

01.09.2023

1 верасня свята не толькі ў школьнікаў, але і ў самых маленькіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выхаванцаў дзіцячага сада. Рабяты таксама прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, якая прайшла ва ўстанове.

Затым для выхаванцаў старэйшай групы прайшоў першы занятак, на якім яны даведаліся пра традыцыі свята, аб гісторыі ўзнікнення некаторых школьных рэчаў, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, малявалі кляновыя лісточкі.