Знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з элементарнымі матэматычнымі ўяўленнямі
01.02.2023Знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з элементарнымі матэматычнымі ўяўленнямі праходзяць больш цікава, калі на занятках выкарыстоўваюцца гульні. Таму сёння, 1 лютага, у рознаўзроставую групу прыйшоў Нязнайка, які прынёс канверт з гульнямі.
Гуляючы, дзеці з лёгкасцю асвойвалі новыя веды, развівалі памяць, назіральнасць, вучыліся разважаць. Дзякуючы гэтаму, радасць ад гульнявой дзейнасці паступова перайшла ў радасць ад навучання.