ШАГ «Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход - галоўная палітычная падзея года».

23.05.2024

23 мая 2024 года адбылося паседжанне ў рамках інфармацыйна-пазнавальнага праекту «ШАГ» па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход - галоўная палітычная падзея года».

Мерапрыемства прайшло ў форме інтэрактыўнай віктарыны "Свая гульня". Навучэнцы атрымалі магчымасць актыўна праявіць сябе ў займальнай дзейнасці, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў ходзе мерапрыемстваў праекта "ШАГ" у 2021/2022 і 2022/2023 навучальным годзе. Гульня ўключала 17 тэм, кожная з якіх утрымлівала па 3 пытанні рознай складанасці.