Брэй-рынг "Што я ведаю пра Чарнобыльскую катастрофу"

24.04.2024

На веданне гісторыі Чарнобыльскай катастрофы прайшоў брэй-рынг. Удзельнічалі вучні 6-7 класаў. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды, для таго, каб даведацца, хто самы эрудзіраваны. Па шчаслівай выпадковасці вызначыць  пераможцу не атрымалася. Абедзве каманды набралі роўную колькасць балаў. Але ніхто не знерваваўся, бо, як вядома, галоўнае не перамога, а сяброўская атмасфера.